Пяцігодка якасці прадугледжвае ўсебаковыя пераўтварэнні, накіраваныя на дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця, рост дабрабыту грамадства, павышэнне эфектыўнасці эканомікі і кіраўніцкай дзейнасці, аптымізацыю вытворчых працэсаў, паляпшэнне характарыстык тавараў (работ, паслуг).
Азнаёміцца з тэкстам Указа №31 ад 17 студзеня 2025 года «аб пяцігодцы якасці»:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №31 «Аб пяцігодцы якасці».
Таксама Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2026 год абвешчаны Годам беларускай жанчыны:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб аб'яўленні 2026 года Годам беларускай жанчыны».
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2023 № 375 «Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці»
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2024 № 21 «Аб Дзяржаўным знаку якасці»
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2024 г. № 41 «Аб рэспубліканскім плане мерапрыемстваў па правядзенню ў 2024 годзе Года якасці»
«Белшына" атрымала Дзяржаўны знак якасці
23 студзеня 2025 года ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў першыя Дзяржаўныя знакі якасці прадстаўнікам прадпрыемстваў, прадукцыя якіх была ўдастоена гэтай высокай адзнакі. У іх ліку ААТ «Белшына».
«Белшыне» Дзяржаўны знак якасці быў прысвоены ў групе прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння за легкавыя шыны 215/60R17 мадэль BEL-402 96H і 225/65R17 мадэль BEL-411 102H лінейкі «Astarta SUV».
Генеральны дырэктар Аляксандр Кавалёў зазначыў: «Сёння для нашага прадпрыемства знамянальны дзень. Мы з гонарам прымаем Дзяржаўны знак якасці суверэннай Беларусі як сімвал высокіх стандартаў і бездакорнай якасці нашай прадукцыі. Гэтая ўзнагарода — найлепшая ацэнка ўпартай працы ўсёй нашай каманды, усяго калектыву «Белшыны». Уручаны нам Знак якасці сведчыць аб тым, што мы на правільным шляху — шляхі да дасканаласці. Вялікі дзякуй Кіраўніку дзяржавы Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за ўвагу і падтрымку шыннаму сегменту эканомікі, а таксама за аказаны гонар быць у ліку першых, хто ўдастоены Знака якасці суверэннай Беларусі.
Хачу падзякаваць усім работнікам ААТ «Белшына» за адданасць справе, прафесіяналізм і імкненне да пастаяннага развіцця. Без іх энтузіязму прадпрыемства не дасягнула б такіх вынікаў. Гэты Знак якасці — наша агульная перамога! Таксама выказваю падзяку дзелавым партнёрам і спажыўцам за давер да нашай прадукцыі. Упэўнены, што з іх падтрымкай «Белшына» працягне развівацца і радаваць як айчынны, так і замежныя рынкі якаснымі і надзейнымі шынамі».
Крыніцы: «Вестник Белнефтехима».
