Новая сучасная буйнагабарытная шына 18.00R25 мад. BEL-183, бяскамерная, радыяльная, з металакордам у каркасе і брэкеры, з кар'ерным малюнкам пратэктара, прызначаная для эксплуатацыі на кар'ерных самазвалах грузападымальнасцю 32 тоны, якія эксплуатуюцца ў кар'ерах гарнаруднай прамысловасці.
Малюнак пратэктара адпавядае сучасным тэндэнцыям і спецыфіцы прымянення шыны на аўтасамазвалах, забяспечвае добры ўзровень цягавага намагання і счаплення з дарогай, павышае супраціў зносу, праколам, парэзам і сколам.
Ужыванне ў каркасе шыны металакорду забяспечвае павелічэнне грузападымальнасці, даўгавечнасці шын для самазвалаў вялікай грузападымальнасці, якія працуюць на неўдасканаленых дарогах у гарнарудных кар'ерах, а таксама дазваляе зменшыць страты на качэнне і расход паліва.