Шыны валодаюць павышанай камфортнасцю, прызначаны для эксплуатацыі на легкавых аўтамабілях медыум-класа. Галоўная перавага навінкі складаецца ў тым, што шыны маюць сучасны асіметрычны малюнак пратэктара, які забяспечвае выдатныя эксплуатацыйныя паказчыкі па камфартабельнасці, паліўнай эканамічнасці, устойлівасці і кіравальнасці.
 

  • Адкрыты ўнутраны бок больш насычаны і рассечаны дугападобнымі канаўкамі, якія цалкам выдаляюць ваду, што забяспечвае высокую ўстойлівасць шыны да аквапланавання.
  • Вонкавы бок з вялікіх гладкіх блокаў адказвае за кіравальнасць і ўстойлівасць руху на паваротах пры высокіх хуткасцях і ў экстраных сітуацыях. Закрытае знешняе плячо забяспечвае нізкі ўзровень шуму пры кантакце шыны з дарогай.
  • Акруговыя рэбры па цэнтры бегавой дарожкі забяспечваюць надзейную курсавую ўстойлівасць, дакладныя рулявыя рэакцыі аўтамабіля і высокія тармазныя ўласцівасці на сухой і мокрай дарозе.
  • Шырокія цэнтральныя акруговыя і папярочныя канаўкі забяспечваюць добрую дынаміку качэння і павялічваюць счапленне з мокрай дарогай.
  • Шчылінападобныя прарэзы полуадкрытага тыпу ў сярэдніх рэбрах забяспечваюць шыне дадатковае счапленне з дарогай, памяншаюць тармазны шлях.
Характарыстыка Значэнне
Абазначэнне шыны 195/60R15
Мадэль Artmotion BEL-281
Выкананне TL
Тып малюнка Дарожны асіметрычны
Вобад: рэкамендуемы 6 J-15
Дапушчальны 5 1/2J-15
6 1/2J-15
7J-15
Вонкавы дыяметр, мм 615
Шырыня профілю мм, н/б 201
Статычны радыус, мм 282
Індэкс апорнай здольнасці 88
Максімальная нагрузка, кг 560
Індэкс хуткасці Н
Максімальная хуткасць, км/г 210
Ціск у шыне, кПа 250
Глыбіня малюнка пратэктара шыны, мм 7,6